Gemeinschaft für studentischen Austausch in Mittel- und Osteuropa (GFPS) e. V.

GFPS e. V. > Programm > Termine > 2023 > Форум 2023 года «Ствараем масты – міжкультурная сустрэча ў Гёрліцы»

Форум 2023 года «Ствараем масты – міжкультурная сустрэча ў Гёрліцы»
in Görlitz, 09. – 12.02.2023

česká verze
wersja po polsku
Українська версія
deutsche Version

[Photo] „Brücken bauen – interkulturelles Treffen in Görlitz”

Mы сардэчна запрашаем вас на форум 2022/23 пад дэвізам “Ствараем масты – міжкультурная сустрэча ў Гёрліцы”, дзе вас чакаюць чатыры дні ў выдатным Гёрліцы. У праграме экскурсіі па горадзе, лекцыі і воркшопы.

Як любое мерапрыемства GFPS, гэта добрая магчымасць павесяліцца, папрактыкаваць валоданне мовамі і пазнаёміцца з людзьмі з Беларусі, Чэхіі, Германіі, Польшчы і Украіны.

Мерапрыемства прызначана не толькі для стыпендыятаў GFPS, але і для ўдзельнікаў арганізацыі і ўсіх, хто хоча прыняць удзел у форуме! Дакладны план з раскладам мерапрыемстваў мы аб'явім ў студзені 2023 года.

Рэгістрацыя Вы можаце зарэгістравацца да 23.01.2023 уключна. Мы раім вырашыць як мага хутчэй, таму што месцы размяркоўваюцца па парадку рэгістрацыі :)

Калі: 09.02.2023-12.02.2023 (чацвер-нядзеля)

Для каго: стыпендыяты GFPS, удзельнікі GFPS і ўсе, хто жадае ўдзельнічаць (узрост да 26 гадоў)

Кошт удзелу (уключае праграму, пражыванне, харчаванне і часткова кошт праезду*):

  • Стыпендыяты GFPS e.V.: бескаштоўна
  • Удзельнікі GFPS e.V.: 25 еўра /100 злотых
  • Тыя, хто не з'яўляюцца ўдзельнікамі GFPS e.V.: 40 еўра / 150 злотых

Удзельнікам GFPS кампенсуецца 50% кошту праезду; асобам, якія не з'яўляюцца ўдзельнікам GFPS, кошт праезду не выплачваецца.

Праект падтрымліваецца нямецка-польскай моладзевай арганізацыяй (DPJW) і Фондам Санддорфа.

Калі ў вас ёсць якія-небудзь пытанні, калі ласка, напішыце нам на адрас vanessa.vitale@gfps.org ці rebecca.braune@gfps.org

Мы чакаем вашы заяўкі!

Natalie Kravets

Dieser Termin in Deinem Terminkalender: ICS | ICS Abo | Was ist ICS?

Zurück zum Terminkalender